26 красавiка 2024, Пятніца, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Многія расейскія мабілізаваныя могуць не даехаць да Украіны

15
Экспэрт: Многія расейскія мабілізаваныя могуць не даехаць да Украіны

Проста прыйдуць у непрыдатнасць.

Галоўны рэдактар Defense Express Алег Каткоў мяркуе, што Расея можа страціць частку сваіх мабілізаваных вайскоўцаў яшчэ па шляху ва Украіну. Пра гэта ён сказаў падчас эфіру на «Эспрэса».

«Цяпер колькасць асабовага складу мае значна меншае значэнне, чым 70 год таму. Аднак колькасць войска заўсёды гуляе адну з ключавых роляў падчас баявых дзеянняў. Асабліва, калі войска вядзе контрнаступ. Іншы важны аспект у расейскай мабілізацыі палягае ў тым, што многія расейцы не даедуць да Украіны. Многія з мабілізаваных будуць непрыдатныя да баявых дзеянняў пасля доўгага перакідвання на фронт», - дадаў Каткоў.

Пры гэтым галоўны рэдактар Defense Express папярэджвае, што гэтай пагрозай усё ж грэбаваць не варта.

«Часы, калі можна было ваяваць масай народа з вінтоўкамі і некалькімі кулямётамі на полк, ужо даўно мінулі. Аднак не трэба грэбаваць гэтай пагрозай. Колькасць асабовага складу заўсёды мае вялікае значэнне», - растлумачыў ён.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках