Актуальная карта баявых дзеянняў на 26 верасня: звесткі брытанскай выведкі
- 26.09.2022, 14:03
- 8,020
Украінскія вайскоўцы працягваюць адбіваць напады ворага на ўсходзе і поўдні.
Падраздзяленні УСУ усталёўваюць агнявы кантроль над лагістычнымі шляхамі акупантаў. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Мінабароны Вялікабрытаніі ў Twitter.
Са звестак брытанскай выведкі, самыя актыўныя баі ідуць на Данбасе, а таксама ў паўднёвых абласцях.
На ўсходзе акупанты ўзмацняюць штурмы, каб прарваць абарону УСУ. Расейскае войска абстрэльвае населеныя пункты. Са звестак карты, украінскія войскі спрабуюць выцесніць ворага каля Лімана. Баі працягваюць паблізу ракі Аскол у Харкаўскай вобласці.
У той жа час, на поўдні Украіны акупацыйныя сілы абстрэльваюць з цяжкага ўзбраення ўсю лінію фронту. УСУ трымаюць пад агнявым кантролем галоўныя шляхі ў Херсонскай вобласці, каб расейцы не змаглі аднавіць лагістыку.