У Дагестане пратэстоўцы супраць мабілізацыі пабіліся з паліцыянтамі
31- 26.09.2022, 16:35
- 23,126
У краіне пачаліся новыя стыхійныя мітынгі.
У Махачкале і Хасавюрце сотні людзей выйшлі на акцыю пратэсту супраць мабілізацыі мужчын на вайну з Украінай, паведамляе «Кавказ.Реалии».
Больш за ўсё людзей сабралася ў Махачкале - некалькі соцень чалавек. Неўзабаве пачалася масавая бойка пратэстоўцаў з паліцыянтамі. Амаль 20 яе ўдзельнікаў затрымалі.
У мітынгу ў Хасавюрце бяруць удзел блізу ста чалавек. Паліцыя таксама пачала жорсткія затрыманні, дэманстранты ім супраціўляюцца.
Акцыя пратэсту пачалася і ў Нальчыку. Да мітынгоўцаў выйшлі мясцовыя чыноўнікі. Яны адмовіліся адказваць на пытанні, колькі чалавек будзе мабілізаванае з рэспублікі.