27 красавiка 2024, Субота, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Грузія правярае грамадзян РФ, якія ўцякаюць ад мабілізацыі

56
Як Грузія правярае грамадзян РФ, якія ўцякаюць ад мабілізацыі

У расейскі здарылася істэрыка.

У Сеціве з'явіўся скрыншот паведамлення расейкі, у якім яна расказала аб тым, што трэба рабіць грамадзянам РФ, каб іх упусцілі ў Грузію, піша dialog.ua.

Грамадзянка РФ Кацярына Вольная не змагла прайсці разам з мужам і сынамі «тест на вшивость», які зладзіла Грузія на сваёй мяжы. Высвятляецца, расейцы, якія ўцяклі ад мабілізацыі, павінны праходзіць на грузінскай мяжы дэтэктар хлусні, дзе іх пытаюцца пра стаўленне да вайны ў Грузіі, да Крыма і так званай «спецыяльнай ваеннай аперацыі» ва Украіне. «Хлопцы, чаму ніхто не піша пра паліграф? Мы ў шоку! Мужа (51 год) і сыноў (26 і 29 гадоў) адвялі ў пакой для допыту на грузінскай мяжы, сказалі праходзіць паліграф, інакш не ўпусцяць ніяк», - напісала ў сацсетцы незадаволеная грамадзянка РФ.

Таксама жыхарка краіны-агрэсара адзначыла, што яе блізкія не прайшлі дэтэктар хлусні, а на расейскай мяжы яе сынам ужо ўручылі павесткі. Пры гэтым расейка напісала два сцвярджэнні, якія супярэчаць адзін аднаму. Спачатку яна адзначыла, што ім «усё роўна на палітыку», але потым, абурыўшыся Грузіяй, якая здала яе дзяцей, з горыччу канстатавала: «Мы проста не ведаем, што нам рабіць, нам нідзе не радыя, але мы ж проста патрыёты сваёй краіны».

Зрэшты, з гэтага часу расейцам не давядзецца праходзіць нават паліграф, таму што з 26 верасня Грузія закрыла мяжу для мужчын з РФ ад 18 да 55 гадоў.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках