У адной сетцы аднолькавы тавар прадаюць коштам, які адрозніваецца ўдвая
8- 26.09.2022, 17:47
- 10,254
Беларусы ўсё больш дзівяцца цэннікам у крамах.
Чырвоны перац чылі не ўваходзіць у спажывецкі кошык і агулам рэч неабавязковая для большасці пакупнікоў. Але ён прыцягнуў увагу тым, што ў сетцы «Суседзі» прадаецца розным коштам. У адной краме — 24 рублі, у другой — 55, у трэцяй — 48, піша «Онлайнер».
Перац чылі, які заўважыў Яўген, прабіваецца на касе адным і тым жа штрыхкодам. То бок, гэта не розныя гатункі.
Фота зробленыя з разбежкай у тыдзень. Са слоў чытача, самым дарагім гэты перац трапіўся ў «Суседзях» у «Новай Баравой» - 55 рублёў за кілаграм.
У сетцы растлумачылі, што такая сітуацыя стала магчымай праз змену лагістычных ланцужкоў: «розніца ў коштах склалася праз розныя партыі на складзе».
- Усё залежыць ад цаны прыходу ад пастаўшчыка ў краму, якая на сёння можа значна адрознівацца. Так, крама на Сурганава атрымала перац больш высокім уваходным коштам, а Лагойскі тракт, 7 — больш нізкім.
Увогуле, не расслабляцца.