18 красавiка 2024, Чацвер, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэальныя заробкі ў Беларусі прадаўжаюць падаць

8
Рэальныя заробкі ў Беларусі прадаўжаюць падаць

Актыўней за ўсё – у ахове здароўя і IT-сектары.

Калі сярэдні заробак у намінальным выразе ў жніўні вырас да 1665,5 рубля, то рэальны знізіўся на 4% да таго ж леташняга перыяду, паведамляе Белстат.

Рэальны заробак у жніўні вырас толькі ў Гарадзенскай вобласці – на 1,4% да таго ж перыяду летась. Больш за ўсё ён знізіўся ў Менску – на 7,9%. У Гомельскай і Менскай абласцях ён зменшыўся больш як на 3 адсоткі.

У разрэзе галінаў у жніўні быў прырост рэальнага заробку ў сельскай гаспадарцы – 7,8%. Прычым у раслінаводстве прырост склаў 14 адсоткаў, што звязана з уборачнай кампаніяй.

У сектары "Інфармацыя і сувязь" ён упаў на 12,6%. У прамысловасці і транспартнай дзейнасці сярэдні рэальны заробак знізіўся на 1,4%. Пры гэтым у харчовай прамысловасці заробак у рэальным выразе вырас на 3,7%. У будаўніцтве ён знізіўся на 6,8%, у гандлі – на 2,4%, у фінансавай і страхавой дзейнасці – на 3,9%, у адукацыі – на 3,7%, а ў ахове здароўя – на 9%.

У той самы час у жніўні нават у намінальным выразе рост заробку з пачатку года быў самым сціплым як мінімум з 2013 года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках