18 красавiка 2024, Чацвер, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка суцяшаў Пуціна

56
Лукашэнка суцяшаў Пуціна

Дыктатар заклікаў кіраўніка Крамля не перажываць праз адток з краіны расейцаў.

Лукашэнка параіў расейскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну не забараняць выязджаць з краіны грамадзянам, якія бягуць ад мабілізацыі. Пра гэта ён заявіў у пачатку сустрэчы з Пуціным у Сочы.

«Тут я назіраю – у нас мабілізацыяй палохаюць, тут нехта пабег за мяжу. Слухайце, у Расеі 25 мільёнаў мабілізацыйны рэсурс. Добра, няхай уцяклі 30 тысячаў, ну 50 тысячаў. А каб яны тут засталіся, яны што, нашымі людзьмі былі б? Няхай бягуць», – мяркуе Лукашэнка.

«Няпросты перыяд. Свет увогуле перакуліўся, можна сказаць. Людзі разумеюць. Ёсць розныя людзі. І тут, і там стае іх. Мы іх бачым. І дзякуй Богу, можа быць. Вось ёсць нейкі водападзел і крытэр – у нас у 2020 годзе, у Расеі цяпер, ды і ў нас, – які паказвае, хто ёсць хто. У гэтым нічога дрэннага няма», – запэўнівае Лукашэнка.

Пасля абвяшчэння частковай мабілізацыі з Расеі выехала 261 тысяча мужчынаў. Пра гэта паведаміла «Новая газета. Еўропа» са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі прэзідэнта Расеі і звесткі ФСБ.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках