У Беларусі рыхтуюць закон, паводле якога донары могуць адмовіцца ад грошай за здачу крыві
17- 26.09.2022, 19:22
- 8,998
Таксама чыноўнікі хочуць павысіць узрост донараў да 65 гадоў.
У Беларусі рыхтуецца закон, паводле якога донарам дазволяць адмаўляцца ад грошай за здачу крыві.
Сярод іншага дэпутатамі ўхвалены законапраект аб донарстве крыві і яе кампанентаў. Сярод прапанаваных новаўвядзенняў закона – пастанова замацаваць за донарамі права на кампенсацыю або адмову ад кампенсацыі выдаткаў, якія звязаныя з выкананнем донарскай функцыі. Таксама хочуць усталяваць адзіныя гарантыі і кампенсацыі, якія прапануюцца донару незалежна ад таго, здаў ён кроў ці кампаненты бязвыплатна ці не.
Акрамя таго, у Беларусі хочуць павялічыць межавы ўзрост донараў да 65 гадоў, а не да 60 гадоў, як цяпер. І вызначыць сучасныя рэсурсаёмістыя тэхналогіі, сістэмы кантролю якасці і гемабяспекі, якія падвышаюць бяспеку крыві і яе кампанентаў для здароўя і жыцці пацыентаў.
Пры гэтым у законапраекце за дзяржавай захоўваецца выключнае права на нарыхтоўку і рэалізацыю крыві, плазмы і іншых яе кампанентаў. А яшчэ шэраг палажэнняў датычацца мерапрыемстваў у прапагандзе і развіцці донарства.