26 красавiка 2024, Пятніца, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаляк: Ва Украіне не плануюць праводзіць дадатковую мабілізацыю

6
Падаляк: Ва Украіне не плануюць праводзіць дадатковую мабілізацыю
МІХАІЛ ПАДАЛЯК

Няма неабходнасці.

Ва Украіне не плануюць праводзіць дадатковую мабілізацыю. Пра гэта дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў у інтэрв'ю Tagesschau.de, апублікаваным 24 верасня.

Падаляка спыталі, ці не трэба Украіне правесці дадатковую мабілізацыю ў сувязі з мабілізацыяй у РФ.

Дарадца кіраўніка АП адказаў, што ў адрозненне ад Расеі Украіна – «прагматычная краіна». Ваенна-палітычнае кіраўніцтва Украінскай дзяржавы глядзіць на «матэматыку вайны» і дакладна ведае, «дзе колькі людзей павінна быць».

Ён растлумачыў, што ва Украіне сфармавалі рэзервы праз сістэму тэрытарыяльнай абароны. Гэтыя рэзервы, паводле ягоных словаў, плануюць актыўна выкарыстоўваць.

«Нам няма неабходнасці абвяшчаць сёння дадатковую мабілізацыю. У нас усё ёсць і мы гатовыя да большай колькасці расейскіх вайскоўцаў», – падкрэсліў Падаляк.

Каментуючы пытанне пра страты абедзвюх армій у ходзе вайны, ён сказаў, што Украіна «ваюе больш творча» і страты краіны меншыя, чым страты Расеі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках