2 снежня 2024, панядзелак, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кангрэсе ўзгаднілі выдачу $ 12 млрд на дапамогу Украіне

2
У Кангрэсе ўзгаднілі выдачу $ 12 млрд на дапамогу Украіне

Кангрэс мае прыняць законапраект аб выдатках да 30 верасня.

Удзельнікі перамоў наконт законапраекта аб выдатках у Кангрэсе ЗША пагадзіліся ўключыць у дакумент 12 млрд даляраў на дапамогу Украіне пасля адпаведнага запыту Белага дома, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу.

Кангрэс мае прыняць законапраект аб выдатках да 30 верасня, калі заканчваецца бягучы фінансавы год.

На пачатку верасня амэрыканскія СМІ паведамілі, што прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн звернецца да Кангрэса па экстраннае фінансаванне на суму 11,7 млрд даляраў на дапамогу смяротнай зброяй і бюджэтную падтрымку Украіны. Паводле звестак агенцтва Bloomberg, 11,7 млрд даляраў патрэбныя для дапамогі Украіне ў сфэрах бяспекі і эканомікі ў першым квартале 2023 фінансавага года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках