23 красавiка 2024, aўторак, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цана Brent апусцілася ніжэй за $ 83 за барэль

4
Цана Brent апусцілася ніжэй за $ 83 за барэль

Упершыню з 11 студзеня.

Цана нафты маркі Brent на Лонданскай біржы ICE апусцілася ніжэй за $83 за барэль. Апошні раз такая цана была зафіксаваная 11 студзеня 2022 года. Цана лістападаўскіх ф'ючэрсаў на WTI падала на 2,6% - да $ 76,69 за барэль.

26 верасня дырэктар амэрыканскага нафтатрэйдэра Vitol паведаміў, што ЗША будуць пастаўляць Еўропе больш за 1 млн барэляў нафты штодзень наўзамен расейскай.

У верасні цэнтральныя банкі некалькіх краін павысілі базавыя стаўкі. Федэральная рэзэрвовая сістэма (ФРС) ЗША павысіла яе да 3-3,25% гадавых, Банк Англіі да 2,25%, Нацыянальны банк Швайцарыі да 0,5% гадавых.

Мінулы раз значнае зніжэнне цаны нафты маркі Brent было зафіксаванае 7 верасня. За дзень яна ўпала на 4,21% да $89 упершыню з лютага.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках