11 траўня 2024, Субота, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін рыхтуе «аперацыю» ў канчатковым дэфолце рэжыму Лукашэнкі

15
Мінфін рыхтуе «аперацыю» ў канчатковым дэфолце рэжыму Лукашэнкі

Беларускія еўрааблігацыі будуць датэрмінова набываць за 30% ад наміналу, плацячы за іх рублямі.

Беларускі Мінфін атрымаў права расплачвацца за еўрааблігацыі рублямі, набываць іх датэрмінова за 30 адсоткаў ад наміналу, а таксама замяшчаць дзяржаблігацыямі на ўнутраным рынку. Адпаведная пастанова № 643/20, выдадзеная супольна Саўмінам і Нацбанкам, апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 28 верасня.

Згодна з пастановай, Міністэрства фінансаў атрымала права замяняць пазыковыя абавязальніцтвы ў еўрааблігацыях на абавязальніцтвы ў дзяржаўных каштоўных паперах, размешчаных на ўнутраным рынку, пры гэтым еўрааблігацыі будуць ануляваныя.

Таксама ўстанова можа датэрмінова набываць еўрааблігацыі за 30% ад намінальнага кошту, каб надалей іх ануляваць. Сума выкупу не павінна перавышаць аб'ём еўрааблігацый, які падпадае пад выплату да 2023 года ўключна.

Пры гэтым санкцыянуецца выкананне пазыковых абавязальніцтваў у еўрааблігацыях беларускімі рублямі.

Для замяшчэння абавязальніцтваў у еўрааблігацыях Мінфін можа таксама выпусціць дзяржаблігацыі, намінаваныя ў далярах. Тэрміны звароту такіх каштоўных папераў будуць адпавядаць тэрмінам, якія засталіся да даты выплаты ў еўрааблігацыях, якія замяшчаюцца, а стаўка ў іх застаецца такой самай, як у еўрааблігацыях.

Замена пазыковых абавязальніцтваў, датэрміновы выкуп або выкананне абавязальніцтваў у еўрааблігацыях у беларускіх рублях праводзяцца праз Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папераў.

Плацяжы ў лік датэрміновага выкупу пералічваюцца Міністэрствам фінансаў у далярах на рахунак у Беларусбанку. Далей банк перавядзе сродкі трымальнікам еўрааблігацый зноў-такі ў далярах – пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці. У адваротным выпадку грошы выплацяць рублямі паводле афіцыйнага курсу.

Такім самым чынам – беларускімі рублямі паводле афіцыйнага курсу – выплачваюцца і абслугоўваюцца дзяржаўныя аблігацыі.

Пастанова набывае моц пасля апублікавання.

Нагадаем, у канцы чэрвеня Беларусь пералічыла трымальнікам еўрааблігацый чарговыя адсоткі, але зрабіла гэта беларускімі рублямі. У Мінфіне растлумачылі гэта тэхнічнымі цяжкасцямі, замежныя банкі адмаўляюцца пераводзіць сродкі інвестарам.

На гэта адрэагавалі міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы: Moody's заявіла пра дэфолт Беларусі, Fitch папярэджвала пра магчымасць дэфолту, а пазней панізіла доўгатэрміновы рэйтынг нашай краіны ў замежнай валюце. S&P таксама знізіла крэдытныя рэйтынгі Беларусі і абвясціла пра дэфолт у еўрааблігацыях.

У пачатку ліпеня стала вядома, што міжнародны фінансавы кангламерат Citigroup Global Markets Europe AG і Citibank адмовіўся працаваць з беларускімі еўрааблігацыямі. Тады ж Мінфін анансаваў, што будзе шукаць альтэрнатыўных плацежных агентаў.

У сярэдзіне верасня Fitch Ratings панізіла рэйтынг чатырох суверэнных еўрааблігацый Беларусі з узроўню "C" да "D" – дэфолтавага. Гэта выпускі каштоўных папераў з выплатай 2023, 2026, 2030 і 2031 гадоў.

Што такое еўрааблігацыі і чым яны адрозніваюцца ад звычайных аблігацый

Калі зусім спрасціць, то еўрааблігацыі (іх яшчэ называюць еўрабондамі) – гэта пазыковыя каштоўныя паперы, якія выпускаюцца ў замежнай валюце. Прыстаўка "еўра" не азначае, што каштоўныя паперы прадаюць на еўрапейскім рынку або што яны выпушчаныя ў еўрах. Фактычна прадаваць іх могуць як у ЕЗ, так, напрыклад, у ЗША ці Кітаі, а выпушчаныя яны могуць быць не толькі ў еўрах. Прыстаўка "еўра" з'явілася ў слове таму, што такія каштоўныя паперы пайшлі з Еўропы.

Пры гэтым выпускаць еўрааблігацыі могуць не толькі дзяржавы, але і асобныя кампаніі. Напрыклад, раней з такімі каштоўнымі паперамі на рынак выходзіў "Еўрагандаль".

Але еўрааблігацыі не трэба блытаць са звычайнымі аблігацыямі, якія цяпер актыўна выпускае Мінфін на ўнутраны рынак. Кампаніі таксама выпускаюць звычайныя аблігацыі – як у рублях, так і ў валюце.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках