11 траўня 2024, Субота, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кубанцы ідыёты»: «Кацёл» для войскаў РФ у Лімане з трэскам зачыняецца

9
«Кубанцы ідыёты»: «Кацёл» для войскаў РФ у Лімане з трэскам зачыняецца

Акупантаў выбілі з яшчэ аднаго населенага пункта.

Стала вядома, што акупанты пад Ліманам адступілі з пасёлка Калодзезі. Украінскія сілы ўпэўнена фармуюць «кацёл» для варожай групоўкі на поўначы Данецкай вобласці, паведамляе dialog.ua.

Расейскія прапагандысты панікуюць, што расейскія войскі ўласнаручна арганізавалі сабе акружэнне, своечасова не пакінуўшы тэрыторыю.

Прапагандысты называюць сваіх вайскоўцаў «ідыётамі», адзначаючы, што цяпер у іх два шляхі: смерць або палон.

Новая апублікаваная мапа баявых дзеянняў паказвае, што УСУ выбілі ворага з Кацярынаўкі, Новага, Зялёнай Даліны, Шандрыгалавага і Калодзезяў.

Аналітыкі ISW пацвярджаюць, УСУ акружаюць Ліман на Данбасе, з трэскам зачыняючы «кацёл».

Там прадаўжаюцца лютыя баі. Украінскія абаронцы ўзялі пад кантроль некалькі сёлаў на паўночным захадзе і поўначы ад горада. Апошнія шляхі забеспячэння ворага хутка будуць адрэзаныя. ДРГ украінскага боку ўжо заўважаныя ў Торскім і Ямполі на паўднёвы ўсход ад Лімана.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках