11 траўня 2024, Субота, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал Ходжэс: УСУ да сярэдзіны наступнага года будуць у Крыме

4
Генерал Ходжэс: УСУ да сярэдзіны наступнага года будуць у Крыме
БЭН ХОДЖЭС

А да канца года могуць выцесніць расейцаў на пазіцыі 23 лютага.

Да канца 2022 года Узброеныя сілы Украіны адціснуць расейскіх акупантаў на пазіцыі 23 лютага. Пры гэтым да сярэдзіны наступнага года яны могуць апынуцца ў Крыме.

Пра гэта заявіў былы камандзір войскаў ЗША ў Еўропе генерал-лейтэнант Бэн Ходжэс, паведамляе LRT.

«Я спадзяюся, што мы ўбачым далейшы ціск з боку расейскіх войскаў. Вы не ўбачыце кожны дзень заняты (расейцамі, – рэд.) горад, гэта проста немагчыма. Але я ўсё ж спадзяюся, што да канца гэтага года ўкраінскія сілы адціснуць расейскія войскі на пазіцыі 23 лютага, а да сярэдзіны наступнага года ўкраінцы будуць у Крыме», – заявіў ён.

Нагадаем, раней прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заяўляў, што Украіна мае план і яна абавязкова вернецца ў Крым.

Акрамя таго, кіраўнік Мінабароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заяўляў, Украіна плануе вярнуць Крым пры дапамозе заходняй зброі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках