26 снежня 2024, Чацвер, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Гродна Азоце» баяцца выцечкі інфармацыі

3
На «Гродна Азоце» баяцца выцечкі інфармацыі

Смартфоны на заводзе цяпер «па-за законам».

Гендырэктар ААТ "Гродна Азот" прыняў пастанову забараніць з 1 лістапада выкарыстанне смартфонаў супрацоўнікамі ўсіх структурных падраздзяленняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі прадпрыемства.

Ёсць выключэнні – гэта кіраўнікі ды іх намеснікі. Смартфоны неабходна будзе перад пачаткам працы змяшчаць у спецыяльныя ячэйкі. Гэта вынікае з пратакола нарады, які перадаў чытач Telegram-канала "Баста!"

Рэдакцыя Telegram-канала папрасіла пракаментаваць дакумент былога супрацоўніка "Гродна Азот":

– Першапачаткова забарона тэлефонаў была толькі ў выбухованебяспечных зонах прадпрыемства, на гэтых памяшканнях была адпаведная шыльдачка, дзе гэта было забаронена выключна зыходзячы з меркаванняў тэхнікі бяспекі.

У гэтым выпадку забарона выказвае выключна страх, што нейкія размовы з кіраўніцтвам могуць быць запісаныя. Або баяцца выцечкі інфармацыі пра здарэнні на прадпрыемстве, напрыклад – фота паломак абсталявання.

Што яшчэ цікавага ў дакуменце?

– Вернуць запаўненне рапартаў (журналаў) ад рукі.

– Праз уведзеныя санкцый ЕЗ у прадпрыемства ёсць праблемы з рамонтам газатурбінных установак Siemens.

– Пры набыцці новага электраабсталявання заўсёды разглядаць магчымасць замяшчэння імпартных вырабаў на электраабсталяванне беларускай і расейскай вытворчасці. Пра якасць апошніх замоўчваецца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках