11 траўня 2024, Субота, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Недалёка ад Менска прадаюцца два дамы коштам двушкі

4
Недалёка ад Менска прадаюцца два дамы коштам двушкі

Адзін з іх – новабудоўля з тэрасай і лазняй.

У вёсцы Махоўка ў Пухавіцкім раёне прадаецца надзел з двума дамамі. Адзін з іх пабудавалі ў 2019 годзе з блокаў. Апроч асноўных пакояў тут знаходзіцца і лазня. На надзеле ёсць усё для добрага адпачынку – тэраса і басейн. Недалёка размяшчаецца лес і некалькі азёраў. Сайт realt.by паказаў, як выглядаюць аб'екты і колькі каштуюць.

Знаходзяцца дамы за 35 км ад Менска ў Слуцкім кірунку ля вёсцы Махоўка. Хоць аб'екты прадаюць цяпер, акцэнт робяць на новабудоўлі. Старая хата пабудаваная з брусу. Там ёсць адзін жылы пакой, кухня, камора, калідор.

Новы дом будавалі з газасілікатных блокаў. Агульная плошча аб'екта – 45,5 «квадрата». У хату ўведзеныя ўсе камунікацыі, ацяпляецца аб'ект з дапамогай каміна, на падлозе ляжыць плітка з падагрэвам. Унутры размясціліся спальня, сумешчаная кухня з гасцёўняй, санвузел, камора і лазня. На месцы ўжо ёсць убудаваная кухня з бытавой тэхнікай, бойлер і пральная машына.

Да дома прылягае тэраса, а побач устаноўлены басейн.

Надзел займае крыху больш за 15 сотак. Да дома падведзеныя асфальтаваныя пад'язныя шляхі. Акрамя дамоў, на тэрыторыі ёсць гараж на 18 «квадратаў». Яшчэ застаецца шмат вольнага месца для рэалізацыі ландшафтавага дызайну, але на надзеле ўжо растуць кусты буякоў, ажынаў, малінаў і парэчкаў.

Побач з вёскай працякае Пціч, недалёка знаходзяцца некалькі азёраў. У суседняй вёсцы ёсць школа, амбулаторыя, крама, пошта, ездзяць маршруткі і аўтобусы да Менска.

Кошт прапановы – 59 тысячаў даляраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках