4 траўня 2024, Субота, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Беларусі і Расеі з'явіліся вайсковыя пасты

14
На мяжы Беларусі і Расеі з'явіліся вайсковыя пасты

Кіроўцы стаяць у корках.

Аўтамабілісты, якія ехалі з Расеі ў Беларусь, паведамілі, што ўпершыню за многія гады сутыкнуліся са складанасцямі пры перасячэнні мяжы. Autonews.ru разабраўся, што цяпер адбываецца і пра што трэба ведаць кіроўцам, якія збіраюцца ў суседнюю рэспубліку.

Пасты і праверкі дакументаў

Дарожныя заторы на шляху з Расеі ў Беларусь пакуль непараўнальныя з коркамі на пераходах у Грузію і Казахстан, але з некаторымі цяжкасцямі пры праходжанні мяжы аўтамабілістам сутыкнуцца давядзецца.

Як паведамляюць кіроўцы, на вядучых у Беларусь трасах на тэрыторыі Расеі ўжо ўсталяваныя вайсковыя пасты і кантроль.

Напрыклад, аўтамабіліст са Смаленска паскардзіўся, што яго спынілі на так званым Віцебскім пераходзе, які месціцца за расейскім горадам Рудняй.

«На мяжы стаіць блокпост, прычым раней яго не было. Расейскія вайскоўцы спыняюць усе аўтамабілі і просяць паказаць дакументы. Ва ўсіх асоб мужчынскай полу правяраюць пашпарты і просяць прайсці рэгістрацыю. Мне 65 гадоў, я ў войску ніколі не служыў па стане здароўя, у Беларусь езджу рэгулярна па лекі. Выключэнні для мяне ніхто рабіць не стаў, давялося страціць час, пакуль запісвалі звесткі», - падзяліўся кіроўца.

У аналагічнай сітуацыі апынуўся аўтамабіліст з Масквы, які назваўся Дзянісам. З ягоных слоў, на мяжы вайскоўцы шукаюць тых, хто атрымаў позву, аднак, пакуль ён знаходзіўся на блокпосце, такіх грамадзян не выявілі.

«Такое ўражанне, што яны самі не ведаюць, што рабіць. Ходзяць, задаюць пытанні пра позву. Нейкіх баз ці спісаў я ў іх не бачыў. У выніку ўсё абмяжоўваецца стандартным апытаннем і перапісваннем звестак. Толькі кіроўцаў дарма нервуюць», - рэзюмаваў ён.

«Пагаварылі з вайскоўцам, што называецца, па душах. Кажа, загад - значыць, павінны правяраць, што зробіш. Пры гэтым, што за базы ў іх ёсць, адказваць адмовіўся, растлумачыў толькі з усмешкай, што, калі мяне там пакуль няма, «выпускаюць», - сказаў на заканчэнне кіроўца.

На момант публікацыі матэрыялу сэрвіс «Яндэкс.Карты» паказваў, што даўжыня корку на Менскай трасе ля населенага пункта Буды складае крыху больш за 1 км, а на дарозе на Віцебск (тут прапускны пост знаходзіцца за вёскай Круглоўкай) — блізу 500 м. У Бранскай вобласці на дарозе на Гомель каля пасёлка Чырвоны Камень корак таксама блізу 500 м.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках