4 траўня 2024, Субота, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У будслаўскім касцёле закончылі будаўнічыя працы

1
У будслаўскім касцёле закончылі будаўнічыя працы

У траўні 2021 года ў касцёле адбыўся пажар.

У будслаўскім касцёле Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі закончылі будаўнічыя працы, паведамляе тэлеграм-канал «Адновім Будслаў разам».

«Сёння падпісаны акт аб увядзенні ў эксплуатацыю рамонтных работ - будаўніцтва афіцыйна закончанае. Дзякуй усім ахвярадаўцам і валанцёрам за дапамогу», - гаворыцца ў паведамленні.

Наперадзе храм чакае рэстаўрацыя.

Нагадаем, у траўні 2021 года ў касцёле адбыўся пажар, у выніку якога згарэў дах. На аднаўленне святыні было сабрана больш за 1 140 000 рублёў. У снежні мінулага года ў касцёле зноў пачалі праводзіць набажэнствы, але 10 траўня будынак часова закрылі для рэстаўрацыі купала. Яе законч да Будслаўскага фэсту, які прайшоў 1-2 ліпеня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках