11 траўня 2024, Субота, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія абаронцы атрымалі ад Нямеччыны сучасную супрацьбартавую міну

6
Украінскія абаронцы атрымалі ад Нямеччыны сучасную супрацьбартавую міну

Гэтая зброя мае некалькі пераваг.

Нямецкія супрацьбартавыя міны DM22 актыўна выкарыстоўваюцца ўкраінскімі вайскоўцамі ў баях з расейскімі акупантамі. УСУ прадэманстравалі, якія перавагі мае гэтая зброя. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на старонку Групоўкі аб'яднаных сіл.

Вайскоўцы атрымалі новыя нямецкія супрацьбартавыя міны DM22. Такая зброя дапамагае ўкраінскаму войску знішчаць тэхніку расейскіх акупантаў.

- Гэтыя міны спалілі ўжо дзясяткі танкаў і браняваных машын, - адзначылі вайскоўцы.

На міне ёсць аптычнае валакно, на якое наязджае варожая тэхніка, далей траціцца сувязь, і міна спрацоўвае. Савецкія міны, якімі карыстаюцца УСУ, з'яўляюцца менш дзейснымі і не знішчаюць варожую тэхніку цалкам.

DM22 усталёўваюць і маскуюць уздоўж дарог перпендыкулярна меркаванай траекторыі руху варожай тэхнікі. У працэсе ўсталявання міну можна запраграмаваць на 40 дзён чакання. Навядзенне адбываецца з дапамогай папярэдне ўсталяванага прыцэла. Пры гэтым разлік ідзе на ўдар у борт, дзе таўшчыня брані значна меншая, чым у лабавой частцы.

Граната здольная прабіць браню з некалькіх сотняў мілімэтраў таўшчынёй. Экіпаж падбітай машыны з высокай імавернасцю зазнае множныя траўмы: апёкі, кантузіі, раны аскепкамі. Акрамя таго, траплянне кумулятыўнай струменю ў забранявую прастору баявой машыны можа справакаваць пажар або імгненны выбух баявога камплекта.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках