7 траўня 2024, aўторак, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскае войска прарвала абарону РФ каля Ставак і скончыла аблогу Лімана

13
Украінскае войска прарвала абарону РФ каля Ставак і скончыла аблогу Лімана

У «катле» апынуліся падраздзяленні БАРС-13 і 752-га мотастралковага палка расейскага войска.

УСУ да канца дня 29 верасня скончылі атачэнне расейскай групоўкі ля Лімана.

Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

«Украінскія войскі прарвалі абарону РФ ля Ставак (у 10 км на поўнач ад Лімана) і перарэзалі дарогу Торскае-Дробышава, якая з'яўляецца апошнім шляхам паставак і выезду для расейцаў, якія ўтрымліваюць лінію на захад ад Лімана», - адзначылі аналітыкі.

У ISW паказалі, што падраздзяленні БАРС-13 і 752-га мотастралковага палка 20-й агульнавайсковай арміі, якія трымалі абарону ля Дробышава і Лімана, апынуліся ў «надзвычай складанай» сітуацыі.

Спецыялісты праінфармавалі, што УСУ атакуюць Ліман з трох кірункаў і ўжо перарэзалі доступ акупантаў да крытычнай дарогі Сватава-Ліман, якая з'яўляецца асноўнай наземнай лініяй сувязі (GLOC), якая падтрымлівае групоўку ворага ў самім Лімане.

«Украінскія войскі змогуць узяць Ліман», - перакананыя ў Інстытуце вывучэння вайны.

Украінскі контрнаступ уздоўж ракі Аскол

Узброеныя сілы Украіны 29 верасня таксама працягнулі контрнаступальныя аперацыі ўздоўж ракі Аскол на паўночным усходзе Харкаўскай вобласці і спрабавалі прарваць расейскую абарону ля мяжы Харкаўскай і Луганскай абласцей.

Паводле звестак Генштаба УСУ, падчас актыўнага вядзення баявых дзеянняў украінскія абаронцы наносяць ворагу значныя страты:

- расейская 4-я танкавая дывізія 1-й гвардзейскай танкавай арміі цягам апошніх тыдняў панесла значныя страты ў Купянску, размешчаным каля ракі Аскол (мяжа Харкаўска-Луганскай вобласці);

- на папярэдніх этапах контрнаступу ўкраінскіх войскаў у Харкаўскай вобласці 4-я танкавая дывізія РФ страціла амаль цэлы полк перадавых танкаў Т-80.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках