5 траўня 2024, Нядзеля, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бутусаў: УСУ загналі ў «кацёл» галоўныя сілы 20-й агульнавайсковай арміі РФ у Лімане і Ямпалі

23
Бутусаў: УСУ загналі ў «кацёл» галоўныя сілы 20-й агульнавайсковай арміі РФ у Лімане і Ямпалі

Украінскія войскі могуць адпомсціць агрэсару за Ілавайск у шматразовым памеры.

Абаронцы Украіны загналі ў «кацёл» галоўныя сілы 20-й агульнавайсковай арміі УС РФ ля Лімана і Ямпаля на Данеччыне. Яны ўзялі пад агнявы кантроль апошнюю трасу забеспячэння акупантаў, а менавіта Крамянную - Ліман, і цяпер яно перацятая.

На гэта ўказаў украінскі журналіст Юры Бутусаў. У Facebook ён апублікаваў звесткі прапагандыстаў, падкрэсліўшы, што УСУ могуць адпомсціць агрэсару за Ілавайск у шматразовым памеры (каб паглядзець мапу, даскрольце навіну да канца).

«Мяркуючы па мапах аператыўнай абстаноўкі ад канала «Рыбарь» расейскай прапаганды, УСУ дабіліся поўнай аблогі групоўкі 20-й арміі, якая засяродзіла ўсе сілы для абароны Лімана і Ямпаля. Расейскае кіраўніцтва спрабавала ўтрымаць усякім коштам гэтыя два важныя гарады Данецкай вобласці. Чыннікі, відавочна, палітычныя. Аднак спыніць наступ УСУ расейцам не ўдалося», - падкрэсліў аўтар.

З ягоных слоў, разгром акупантаў у «катле» стаў непазбежны, пытанне толькі ў яго маштабах. Вельмі сімвалічным ён назваў тое, што гэта стала відавочна менавіта ў той дзень, калі Расея збіраецца далучаць Данбас.

«Пуцін мае намер на словах далучыць тое, што ён не здольны ўтрымаць сілай зброі. Апошні раз у «кацёл» савецкае/расейскае войска трапляла ў красавіку 1945 года падчас нямецкага кантрудара пад Баўцэнам. А за вайну, пачынаючы з 2014-га, і ў 2022-м таксама, украінскія падраздзяленні не раз траплялі ў аператыўнае атачэнне, а аднойчы - у «кацёл» пад Ілавайскам. Тады было аточанае амаль 1300 украінскіх вайскоўцаў, падчас прарыву з «катла» за адзін дзень загінулі 270 нашых ваяроў. Цяпер ва ўкраінцаў ёсць шанец адпомсціць», - заявіў Бутусаў.

Разам з тым ён адзначыў, што падстаў загадзя святкаваць перамогу няма - украінцы атрымалі гістарычны шанец за вайну пакараць ворага, але яго яшчэ трэба рэалізаваць.

Журналіст падкрэсліў, што выдатныя поспехі УСУ здзіўляюць, бо УС РФ па-ранейшаму на парадак перасягаюць нашу войска ў артылерыі, авіяцыі, бронетэхніцы, боепрыпасах. Але каб дабіць ворага і не дазволіць яму выскачыць з пасткі, трэба яшчэ прыкласці шматлікія намаганні.

На думку Бутусава, вялікіх страт у тэхніцы і ўзбраенні акупантам ужо не пазбегнуць, але Сілам абароны важна не даць ім выскачыць з «катла». Поўная ліквідацыя аточанай групоўкі захопнікаў, акрамя інфармацыйна-палітычнага эфекту, «прывядзе да дзіркі ў расейскім фронце і зробіць немагчымым працяглае ўтрыманне акупантамі мяжы Сватава – Крамянная».

«У Расеі няма войскаў, роўных украінскім «Азову» і марскім пяхотнікам, яны няздольныя доўга абараняцца ў атачэнні, таму расейцы найбліжэйшым часам зробяць спробы збегчы, кінуўшы ўзбраенне і падраздзяленні прыкрыцця, як збеглі раней з Балаклеі і Ізюму», – мяркуе журналіст.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках