7 траўня 2024, aўторак, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўводзяць санкцыі супраць ваеннага кіраўніцтва Беларусі

7
ЗША ўводзяць санкцыі супраць ваеннага кіраўніцтва Беларусі

Таксама пад санкцыі трапіла прадпрыемства «СветлагорскХімвалакно».

ЗША ўводзяць новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі ў сувязі з правядзеннем «рэферэндумаў» і анэксіяй украінскіх абласцей. Пад санкцыі таксама трапілі беларускія вайскоўцы і прадпрыемства «СветлагорскХімвалакно», паведамляе прэс-служба Мінфіна ЗША.

Санкцыі Мінфіна закранаюць 14 прадстаўнікоў расейскага абароннага комплексу, а таксама 278 чальцоў расейскага парламента. Акрамя гэтага, Дзярждэп уводзіць візавыя абмежаванні ў дачыненні да 910 асобаў, у тым ліку беларускага ваеннага кіраўніцтва. Іх імёны не ўдакладняюцца.

«Міністэрства фінансаў і ўрад ЗША сёння прадпрымаюць маштабныя дзеянні, каб яшчэ больш аслабіць і без таго дэградавалы ваенна-прамысловы комплекс Расеі і падарваць яе здольнасць весці незаконную вайну», – заявіла міністарка фінансаў ЗША Джанет. Л. Елен. Яна таксама паабяцала суровыя санкцыі ў дачыненні да асобаў і кампаній унутры і па-за Расеяй, якія суўдзельнічаюць у вайне і мелі дачыненне да «рэферэндумаў».

Пад санкцыі трапілі 11 прадпрыемстваў і арганізацый, сярод іх кітайская, армянская і беларуская кампанія. «СветлагорскХімвалакно» апынуўся ў спісе за пастаўкі тэкстыльнай прадукцыі ў Расею.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках