11 траўня 2024, Субота, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь значна зніжае мыты на экспарт нафты і нафтапрадуктаў

7
Беларусь значна зніжае мыты на экспарт нафты і нафтапрадуктаў

З 1 кастрычніка.

Саўмін Беларусі пастанавіў знізіць экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта рэгламентуе адпаведную пастанову ўрада №654 ад 29 верасня 2022-га, інфармуе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Адчувальна зніжаюцца экспартныя мыты на сырую нафту, а таксама на экспарт мазуту, бітуму нафтавага, вазеліну і парафіну, адпрацаваных нафтапрадуктаў: з 52 даляраў да 44,4 даляра за 1 тону. Экспартная мыта на простагонны бензін з 1 кастрычніка складзе 24,4 далара за 1 тону (была 28,6 далара). Таксама танней стане экспартаваць таварныя бензіны, дызпаліва, лёгкія і сярэднія дыстыляты, а яшчэ - бензол, талуол, ксілолы і змазачныя алівы, таму што мыта складзе ўжо 13,3 даляра за 1 тону (раней была 15,6 далара).

Нагадаем, што стаўкі мыт на экспарт сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, папярэдні раз, з 1 верасня, таксама былі паніжаныя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках