19 траўня 2024, Нядзеля, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фонд нацыянальнага дабрабыту Расеі неўзабаве будзе вычарпаны

7
Фонд нацыянальнага дабрабыту Расеі неўзабаве будзе вычарпаны

Галоўную «скарбонку» ўрада РФ збіралі з 2017 года.

Фонд нацыянальнага дабрабыту Расеі - галоўная «скарбонка» ўрада, якую збіралі з 2017 года за кошт нафтагазавых даходаў бюджэту, - можа быць цалкам вычарпаны ў 2024 годзе.

Такія адзнакі былі агучаныя на стратэгічнай нарадзе чальцоў кабінета міністраў і ЦБ аб развіцці эканомікі ва ўмовах санкцый, паведамляюць «Ведомости» са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

З іх слоў, чыноўнікі абмяркоўвалі, якім чынам прафінансаваць аднаўленне эканомікі, якой, паводле закрытых прагнозаў, пагражаюць тры гады падзення са стратай амаль 12% ВУП.

Мінфін і ЦБ выступілі за выкарыстанне прыватных інвестыцый, але для гэтага патрэбны спрыяльны інвестклімат, якога не было і без вайны з Украінай. Расходаванне грошай бюджэту павялічыць яго дэфіцыт, які сёлета, паводле прагнозу Мінфіна, складзе 1,6 трыльёна рублёў, а за тры гады павялічыцца да 6 трыльёнаў.

Трэці сцэнар, са слоў крыніц «Ведомостей», прадугледжвае расходаванне рэзерваў, між іншым ФНБ, дзе амаль пяць гадоў збіраліся даходы ад коштаў нафты вышэй за $40 за барэль.

Але калі выдаткоўваць ФНБ без абмежаванняў, то ён будзе «праедзены» без астатку крыху больш, чым за два гады, кажа крыніца «Ведомостей». Чарга за грашыма фонду дасягнула такіх памераў, што задаволіць запыты ўсіх ведамстваў, якія прэтэндуюць на атрыманне сродкаў ФНБ, будзе праблематычна, пацвярджае іншы суразмоўца выдання.

На 1 жніўня Мінфін ацэньваў памер ФНБ у 12,155 трлн. рублёў. Амаль трэць гэтых грошай, зрэшты, ужо выдаткавана - на набыццё акцый Ашчадбанка, «самаакупныя інфраструктурныя праекты», уліванні ў дзяржбанкі і куплю еўрааблігацый Украіны ў спробе выратаваць рэжым Віктара Януковіча ў 2014 годзе.

Ліквідная, гэта значыць не выдаткаваная частка фонду складае 8,663 трлн рублёў, або 141,3 млрд даляраў. Гэтыя сродкі размешчаны на валютных рахунках у ЦБ, а таксама ў золаце. Пры гэтым каля паловы ліквідных актываў ФНБ знаходзяцца ў «замарожаных» санкцыямі валютах - еўра, брытанскіх фунтах і японскіх іенах.

Урад ужо задзейнічае грошы ФНБ: у чэрвені 50 млрд рублёў з фонду было выдзелена Газпромбанку, у ліпені 46,2 млрд рублёў - авіякампаніям (34,3 млрд - «Аэрафлоту» і 11,9 млрд рублёў - «Сібіры»).

Выкарыстанне ФНБ цяпер - гэта па сутнасці проста эмісія грошай, ці іншымі словамі, запуск «друкарскага станка», адзначае дзяржбанкір з буйнога дзяржбанка. Каб патраціць «скарбонку», Мінфіну трэба перавесці сродкі з валюты ў рублі. Але валюту фонду Мінфін прадае не на рынку, а цэнтрабанку, які для канвертацыі проста «друкуе» патрэбную суму па курсе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках