19 траўня 2024, Нядзеля, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Правальны дзень Пуціна

10
Правальны дзень Пуціна

Нафта патаннела да мінімуму за паўгода, рынак газу «ператравіў» спыненне «Паўночнай плыні».

Рынкі нафты і газу не ўспрынялі сур'ёзна заявы расейскага дыктатара аб спыненні паставак вуглевадародаў. Кошты ўпалі да мінімумаў, піша «Новое время».

Цана нафты маркі Brent на таргах Лонданскай біржы ICE вечарам 7 верасня апусцілася ніжэй за $89 за барэль — упершыню з 3 лютага.

Амерыканская марка WTI таксама ўпала ў кошце ніжэй за $85 за барэль упершыню з 25 студзеня.

Акрамя таго, кошт кастрычніцкага ф'ючэрса TTF на біржы ICE Futures знізіўся да адзнакі $2134 за тысячу кубаметраў – гэта значыць да ўзроўню пачатку жніўня, калі яшчэ не ўзнік ажыятаж з нагоды спынення Паўночнай плыні.

Раней, 7 верасня, выступаючы на Усходнім эканамічным форуме-2022 ва Уладзівастоку расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін прыстрашыў спыненнем паставак нафты, вугалю і нафтапрадуктаў у выпадку, калі Захад увядзе столь коштаў гэтых рэсурсаў.

«І ўвогуле не будзем нічога пастаўляць, калі гэта супярэчыць нашым інтарэсам, у гэтым выпадку эканамічным. Ні газ не будзем пастаўляць, ні нафту, ні вугаль, ні топачны мазут - нічога не будзем пастаўляць. Калі нехта паспрабуе нам нешта навязаць, то, хачу адзначыць, тыя, хто навязваюць, не ў тым становішчы знаходзяцца сёння, каб дыктаваць нам сваю волю. Хай адумаюцца […] Нічога навязанае рабіць не будзем. І нам застанецца толькі адно, толькі адно, як у вядомай расейскай казцы, прыгаворваць: Мерзні, мерзні, воўчы хвост», - сказаў Пуцін.

Як відаць, заява расейскага дыктатара аб магчымым спыненні паставак не прывяла да росту коштаў энэргарэсурсаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках