18 траўня 2024, Субота, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уцякаюць аўтобусамі ў Крым: УСУ паведамілі аб масавым дэзерцірстве ў войску РФ

4
Уцякаюць аўтобусамі ў Крым: УСУ паведамілі аб масавым дэзерцірстве ў войску РФ

Для вышуку ўцекачоў і вяртання іх на баявыя пазіцыі на поўдні Украіны расейцы выкарыстоўвалі гелікаптэры.

Значныя страты, якія наносяцца УСУ расейскім акупантам на паўднёвым фронце, выклікаюць у іх нежаданне ваяваць і падштурхоўваюць да масавых уцёкаў з баявых пазіцый. Пра гэта паведамілі ў пятніцу, 9 верасня, у вечаровай справаздачы Генеральнага штаба УСУ.

Украінскія вайскоўцы адзначылі, што ў войску РФ, якое акупавала частку тэрыторыі паўднёвых абшараў Украіны, значна пагаршаецца маральна-псіхалагічны стан і расце колькасць дэзерціраў.

- На часова захопленай тэрыторыі Херсонскай вобласці, ля паселішча Бабянкоўкі Другой, вораг для пошуку ўцекачоў і вяртанні іх на баявыя пазіцыі быў змушаны скарыстаць гелікаптэры і зброю. Акрамя таго, праз Каланчак, у кірунку часова акупаванага Крыма адзначаны інтэнсіўны рух аўтобусамі расейскіх жаўнераў без зброі, - гаворыцца ў паведамленні штаба.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках