19 траўня 2024, Нядзеля, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ: Украіна здольная пераламаць ход вайны на Данбасе

2
УСУ: Украіна здольная пераламаць ход вайны на Данбасе

Але патрэбны HIMARS і MLRS.

Сілы абароны Украіны здольныя пераламаць ход вайны супраць Расеі на Данбасе. Аднак для гэтага спатрэбіцца больш рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS і MLRS. У Масквы яшчэ ёсць рэсурсы, каб працягваць вайсковыя дзеянні. Пра гэта заявіў спікер Усходняй групоўкі УСУ Сяргей Чараваты.

У эфіры ўсеўкраінскага тэлемарафону UA Разом ён распавёў аб тым, што Украіна можа пераламаць ход вайны ў Данецкай і Луганскай абласцях. Аднак для гэтага ўкраінскім войскам трэба больш РСЗА, такіх як HIMARS і MLRS.

Таксама вайсковец зазначыў, што ў Расеі яшчэ ёсць рэсурсы, каб працягваць вайну супраць Украіны.

«На жаль, такую вайну тыпу пачатку 20 стагоддзя ў Расеі яшчэ ёсць магчымасць весці, яна мае мабілізацыйныя рэсурсы, запасы старога савецкага ўзбраення. Аднак можна істотна яе пераламаць, калі нашы партнёры працягнуць і далей, ці яшчэ лепш інтэнсіфікуюць пастаўку нам высокадакладных сістэм узбраення ці авіяцыі, ці ўзмоцняць ракетныя войскі і артылерыю», - падкрэсліў Сяргей Чараваты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках