18 траўня 2024, Субота, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суравікін больш не камандуе войскам РФ ва Украіне

62
Суравікін больш не камандуе войскам РФ ва Украіне
СЯРГЕЙ СУРАВІКІН

На ягонае месца прызначаны Герасімаў.

11 студзеня кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу прызначыў кіраўніка Генштаба РФ Валерыя Герасімава камандзірам аб'яднанай групоўкі войскаў ва Украіне. Генерал Сяргей Суравікін, які раней займаў гэтую пасаду, цяпер толькі намеснік Герасімава.

У камандзіра акупацыйных войскаў будуць яшчэ два намеснікі — галоўны камандзір Сухапутных войскаў Салюкоў і намеснік кіраўніка Генштаба генерал-палкоўнік Кім.

"Павышэнне ўзроўню кіраўніцтва спецаперацыяй звязанае з пашырэннем маштабу вырашаных задачаў, неабходнасцю арганізацыі больш цеснага ўзаемадзеяння відаў і родаў войскаў", – заявіла Мінабароны РФ.

Адзначым, што Герасімава актыўна крытыкаваў верхавод ПВК «Вагнера» Яўген Прыгожын. У сеціве нават з'явілася відэа, як «вагнераўцы» абражаюць экс-кіраўніка Генштаба РФ.

Як пісаў сайт Charter97.org, генерал-палкоўнік Аляксандр Лапін, якога абвінавачваюць у здачы Лімана, быў прызначаны кіраўніком Галоўнага штаба Сухапутных войскаў Узброеных сілаў Расеі.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках