На Херсоншчыне УСУ ўдарылі па казарме і базе РФ: ліквідавана 350 «мобікаў»
3- 13.01.2023, 8:05
- 16,394
Параненых і загінулых КамАЗамі вязуць у бок Крыма.
Увечары 12 студзеня стала вядома аб адпрацоўцы ўкраінскай артылерыі па двух месцах базавання войска РФ на акупаванай частцы Херсоншчыны.
Інфармацыю абнародаваў у Telegram-канале ўкраінскі актывіст «Мікалаеўскі Ванёк».
Аўтар паведамлення сцвярджае, што прылёты па базах войска РФ адбыліся ўначы з 11 на 12 студзеня.
Патрапілі па базах у двух населеных пунктах:
Агайманы;
Навадмітроўка Другая.
У Агайманах - адпрацоўка ў трох удалых пунктах:
месца жыхарства расейскіх вайскоўцаў - у цэнтры вёскі. Прыблізныя страты жывой сілы - блізу 350 чалавек;
ангары з вайсковай тэхнікай, магчыма, РСЗА «Град» - у паўночна-заходняй частцы вёскі;
склад БК - на поўдзень ад ангараў, дзе стаялі РСЗА «Град».
Са слоў актывіста, у памяшканні, дзе жылі акупанты, не было скляпоў, а прылётаў было мінімум 8, таму страты ворага павінны быць значнымі. Параненых і забітых, паводле ягоных слоў, вязуць далей на поўдзень - у населены пункт Наватроіцкае, да якога ўкраінская артылерыя пакуль што не дастае (86 км ад Дняпра).
У Новаводмітроўцы Другой знішчана вайсковая тэхніка РФ, якая стаяла ледзь не ў цэнтры вёскі.
Калі адзначыць Агайманы і Навадмітроўку Другую на карце, то становіцца зразумела, што прыляцела туды нешта трапнае і дальнабойнае: адлегласць да бліжэйшых пазіцый УСУ - 55 км і 60 км адпаведна.
