ЗША працуюць над ліквідацыяй ПВК «Вагнера» па ўсім свеце
4- 13.01.2023, 9:35
- 9,994
Аб гэтым заявіў дарадца Дзярждэпартамента.
ЗША працуюць над тым, каб спыніць дзейнасць ПВК Вагнера па ўсім свеце. У Дзярждэпартаменце ўважліва сочаць за тым, як ПВК Вагнера імкнецца вербаваць наймітаў з Сербіі.
Пра гэта заявіў дарадца Дзярждэпартамента ЗША Дэрэк Чоле, піша AP.
«Я не ведаю, ці ёсць асцярогі (у Сербіі - рэд.), мы казалі аб нашых асцярогах, і мы з нецярпеннем чакаем супольнай працы з урадам тут, у Бялградзе, і ў іншых месцах, дзе ПВК Вагнера актыўная, каб пакласці канец яе дзейнасці», - заявіў Чоле.
Паводле ягоных слоў, у Дзярждэпартаменце ЗША уважліва сочаць за тым, што ПВК Вагнера імкнецца вербаваць наймітаў з Сербіі і іншых краін, і гэтага нельга дапусціць. Чоле таксама заклікаў Сербію ўвесці санкцыі супраць Расеі.
«Мы думаем, што краіны павінныя падпісацца пад санкцыямі ў сувязі з тым, што дзеянні Расеі павінныя быць не толькі асуджаныя, але і пакараныя. Расея штодня вядзе жорсткую, неапраўданую вайну супраць Украіны. Мы павінны даць зразумець, што такія паводзіны непрымальныя», - дадаў ён.