13 снежня 2025, Субота, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ «накрылі» цэлы полк расейцаў ударам HIMARS з паветраным падрывам

15
УСУ «накрылі» цэлы полк расейцаў ударам HIMARS з паветраным падрывам

Войскі РФ панеслі буйныя страты.

УСУ накрылі з рэактыўнай артылерыі цэлы полк расейскіх вайскоўцаў, ударыўшы па зборы акупацыйных войскаў з «Хаймарсаў» з паветраным падрывам.

Паведамляецца аб буйных стратах у расейскіх войсках. Як правіла, колькасць палка складае ад 900 да 1500 чалавек.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Twitter паведаміў блогер з Данбаса Necro Mancer, цытуючы паведамленне аднаго з расейцаў у вайсковым пабліку РФ.

Акупант расказаў, што яго мабілізаваны знаёмы служыць у сапёрнай роце і быў перакінуты на тэрыторыю Украіны. Пасля таго як яго падраздзяленне з другой лініі абароны было высунутае да лініі баявых дзеянняў на размінаванне, увесь полк расейскіх вайскоўцаў падчас начлегу накрылі рэактыўнай артылерыяй.

Ацалелыя заяўляюць, што УСУ нанеслі ўдар па збоі расейскіх вайскоўцаў з «Хаймарс» з паветраным падрывам.

Відавочца паведамляе, што полк расейцаў не акопваўся, паколькі паступіла інфармацыя аб адсутнасці абстрэлаў у зоне іх знаходжання. З гэтым звязаны буйныя страты, у выніку якіх частка камандавання была звольненая.

«З негатыву: паводле класікі пры высоўванні да лініі баявых дзеянняў - едзьце туды, «там бяспечна, абстрэлаў няма», і на начлег (натуральна, ніхто не акопваўся) увесь полк накрылі (халера ведае чым, сябар кажа, што былі «Хаймарсы» з паветраным падрывам). Самыя вялікія страты акурат у гэты дзень. Пасля гэтага залёту нібыта знялі камандзіра палка і старшых афіцэраў, са старых афіцэраў засталося толькі 2 ротныя», - адзначана ў паведамленні.

Указаны від набоя, аб якім паведамляе акупант, - M30A1. Ён абсталёўваецца баявой часткай з 182 000 папярэдне сфармаваных вальфрамавых аскепкаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках