13 снежня 2025, Субота, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ правяла маштабныя вучэнні каля мяжы з Беларуссю

1
СБУ правяла маштабныя вучэнні каля мяжы з Беларуссю

Ведамства раскрыла задуму трэніровак.

Служба бяспекі Украіны трэніравалася затрымліваць варожую ДВГ на энэргааб'екце ля мяжы з Беларуссю, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

«Служба бяспекі правяла маштабныя контрдыверсійныя трэніроўкі ў прымежных раёнах Ровенскай вобласці. Сілы абароны адпрацавалі абясшкоджванне варожых дыверсійна-выведвальных груп (ДВГ), якія паводле легенды спрабавалі здзейсніць прарыў праз паўночную мяжу», - гаворыцца ў паведамленні СБУ.

У ведамстве адзначылі, што задума трэніровак была такая: адна з ДВГ захопнікаў спрабуе прарвацца ў горад, другая ў сваю чаргу ўзяла ў заложнікі кіраўніка энэргааб'екта і яго галоўнага інжынера. Людзей спрабавалі схіліць да супрацоўніцтва захапіўшы іх сем'і.

«Правахоўнікі з прыцягненнем байцоў ЦСО «А» СБУ абясшкодзілі ўмоўныя варожыя групы, вызвалілі «закладнікаў» і прадухілілі магчымую тэхнагенную катастрофу», - паінфармавалі ў Службе бяспекі Украіны.

У працэсе ўдзельнічалі падраздзяленні СБУ, Узброеных Сіл Украіны, Нацыянальнай паліцыі, Дзяржаўнай службы ў надзвычайных сітуацыях, Нацыянальнай гвардыі, а таксама прадстаўнікі органаў выканаўчай улады і органаў мясцовага самакіравання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках