У Расеі прапанавалі канфіскоўваць маёмасць тых, хто з'ехаў за мяжу
14- 13.01.2023, 12:05
- 7,466
Падгледзелі закон у лукашыстаў?
У Расеі прапанавалі канфіскоўваць маёмасць тых, хто з'ехаў за мяжу. З такой прапановай выступіў спікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін.
Адыёзны расейскі палітык сказаў, што некаторыя расейцы "ўважаюць за магчымае абражаць Расею, яе жыхароў, салдат і афіцэраў, адкрыта падтрымліваць зладзеяў, нацыстаў і забойцаў". Мэта такіх людзей, на думку Валодзіна, - "выслужыцца і паспрабаваць захаваць свой дабрабыт за мяжой".
“Такія заявы могуць быць расцэнены як заклікі да экстрэмізму, рэабілітацыя нацызму ці дыскрэдытацыя Узброеных сіл. Устанавіць склад злачынства - гэта задача следства. Як паказала практыка, існых мер рэагавання недастаткова”, - піша Валодзін.
"У гэтай сітуацыі правільна будзе адпаведныя артыкулы Крымінальнага кодэкса дапоўніць пунктам аб канфіскацыі ў нягоднікаў маёмасці ў РФ, якой у іх дастаткова, каб кампенсаваць прычыненую шкоду", – сказаў Валодзін.
Як пісаў сайт Charter97.org, у Беларусі таемна прыняты закон, які робіць магчымым канфіскацыю маёмасці ў беларусаў. Магчыма, Валодзін падгледзеў ідэю канфіскацыі маёмасці ў сваіх калег з Беларусі.