Беларуска атрымала ад знаёмага 50 даляраў, але яны выявіліся фальшывымі
6- 13.01.2023, 16:44
- 10,358
Чым скончылася гісторыя.
Жыхарка Ліды звярнулася ў адно з аддзяленняў банка і паказала да абмену купюру вартасцю 50 даляраў ЗША. Супрацоўнік банка ўсумніўся ў сапраўднасці грашовага білета і паведаміў у міліцыю, цытуе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз Беларусі.
Падчас размовы з міліцыянтамі дзяўчына расказала, што падроблены грашовы знак атрымала ад свайго знаёмага. Купюру забралі і накіравалі ў Лідскі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз для правядзення судовай тэхнічнай экспэртызы дакументаў.
Згодна з высновамі судовага экспэрта, грашовы білет Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША наміналам 50 даляраў выраблены не прадпрыемствам, якое ажыццяўляе вытворчасць прадукцыі гэтага тыпу.
Як раней пісаў сайт Charter97.org, стодаляравая купюра - лідарка сярод падробленых грашовых білетаў. Значна радзей падрабляюць 100 еўраў, часам - 50 еўраў.