У Менску затрымалі культуролага Аксану Зарэцкую
6- 13.01.2023, 18:32
- 9,362
Яе затрымалі ў канцы снежня, але пра гэта стала вядома толькі цяпер.
У Менску затрымалі культуролага, экспертку этыкету і грамадскую дзяячку Аксану Зарэцкую. Яна знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. Пра гэта паведаміў 13 студзеня праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Аксану затрымалі яшчэ напрыканцы снежня, але пра гэта стала вядома толькі цяпер.
Як піша «Вясна» са спасылкай на свае крыніцы, культуролаг знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Прычыны яе затрымання невядомыя.