13 снежня 2025, Субота, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Падаляк: Як толькі РФ саступіць, надыдуць вельмі цяжкія наступствы для Лукашэнкі

10
Міхаіл Падаляк: Як толькі РФ саступіць, надыдуць вельмі цяжкія наступствы для Лукашэнкі
МІХАІЛ ПАДАЛЯК

Украінская выведка адсочвае ўсе ўнутраныя перамяшчэнні на палігонах Беларусі.

Аб пагрозе нападу з Беларусі ў інтэрв'ю для «24 канала» распавёў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

- Што адбываецца з пункту гледжання лагістыкі. Для таго, каб Расеі адкрыць Паўночны фронт, трэба мець пэўную колькасць людзей. Не 10-20 тысяч, а значна больш - 60-80 тысяч чалавек ударнай групоўкі.

Для яго патрэбна вялікая колькасць тэхнікі, гэта значыць 2-3 тысячы танкаў, бронетранспарцёры, артылерыйскія сістэмы і РСЗА. Гэта вялікая колькасць тэхнікі, якой сёння Расеі не стае на ключавых кірунках - Данецкім, Луганскім, Запарожскім або Херсонскім.

Расеі няма адкуль узяць яе - няма складоў, якія можна раскансерваваць, і ўсё гэта будзе. Калі б усё гэта было, то было б на лініі фронту і ваявала.

Мы глядзім за тым, што адбываецца. Наша выведка эфектыўна працуе, адзначае ўсе ўнутраныя перамяшчэнні на палігонах Берасцейскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей.

Нарэшце фактар, які вельмі важны - мясцовасць, гэта значыць геаграфія. Там не адкрытая прастора, як у Херсонскай, Луганскай ці Данецкай абласцях, там - лясы, мала дарог, балоты. І там ёсць наша абарона - ТРА. Зусім іншая псіхалагічная і ваенная гатоўнасць. У нас таксама ідуць вучэнні. Там увогуле мацакі.

У нас наогул усе, хто знаходзяцца на пярэднім краі - гэта вельмі файныя хлопцы. Незалежна ад таго, на Данецкім, Паўночным ці Паўднёвым кірунку яны сёння. Усе ўсведамляюць, што будуць рабіць, калі хаця б паўкроку з тэрыторыі Беларусі нехта зробіць на нашу тэрыторыю.

Вы можаце быць упэўнены - гэта будзе жахлівая гісторыя для Беларусі. Тут вярнуся да Лукашэнкі - ён вельмі «хітры» чалавек. Менавіта так - адным словам. Ён добра разумее наступствы, калі зойдзе на тэрыторыю Украіны.

Яшчэ адзначу, што мы публічна і непублічна гаворым аб тым, што ўсе, хто так ці інакш падтрымлівае акупацыйны фармат вайны Расеі, павінны плаціць за гэта вялікі кошт.

Усё робяць адпаведныя высновы: і нашы партнёры, і мы. Уводзяцца адпаведныя санкцыі. Проста трэба разумець, колькі марнуе на вайну Расея і што робіць з эканамічнага пункту гледжання, прадаючы, напрыклад, нафту і газ. І што потым гэтыя грошы аплачваюць. Што яны закупляюць за гэтыя грошы, што жадаюць закупіць. І што робіць Беларусь.

На мой погляд, сёння трэба не пра Беларусь казаць, калі хочам казаць пра санкцыі. А пра тыя ці іншыя еўрапейскія кампаніі, якія дагэтуль працуюць у Расеі, а іх там дастаткова, выплачваюць падаткі ў расейскую скарбніцу, з якой Расея закупляе дадатковыя ваенныя здольнасці, каб забіваць украінцаў.

На маю думку, пасля практычна 11 месяцаў вайны было пажадана паставіць тут кропку. Не казаць абстрактна аб нечым. Там ёсць, на мой погляд, 50% ці крыху больш кампаній, якія дзесяцігоддзямі працавалі ў Расеі. Было б лепш правесці рэвізію. Не Украіне, бо гэта не ўкраінская юрысдыкцыя, а еўрапейцам ці амерыканцам.

Правесці рэвізію і крыху пагаварыць з гэтымі кампаніямі, таму што гэта апасродкаванае фінансаванне генацыднага тыпу вайны. І пра гэта трэба казаць, таму што Беларусь - гэта не тая краіна, якая мае істотны ўплыў на ход вайны.

Так, дае інфраструктурныя магчымасці, паветраную прастору і будзе за гэта юрыдычна адказваць. Мы з вамі цудоўна гэта разумеем. І Беларусь разумее: як толькі Расея саступаць, наступяць вельмі цяжкія для Беларусі адпаведныя юрыдычныя наступствы.

Але мне падаецца, што сёння хацелася б казаць пра кампаніі, якія яшчэ не ўсвядомілі свайго непасрэднага ўдзелу ў вайне супраць Украіны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках