13 снежня 2025, Субота, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына даставіла ва Украіну чатыры сапёрныя танкі

2
Нямеччына даставіла ва Украіну чатыры сапёрныя танкі

Таксама Украіна атрымала чатыры мабільныя і абароненыя сістэмы размінавання і іншую дапамогу.

Нямеччына даставіла ва Украіну чатыры сапёрныя танкі для ачысткі мясцовасці ад мін. Як гаворыцца ў паведамленні ўрада Нямеччыны ад 13 студзеня, краіна перадала 4 танкі для размінавання (сапёрныя танкі або міна-расчышчальныя танкі) і 4 мабільныя і абароненыя сістэмы размінавання.

Таксама ва Украіну было дастаўлена яшчэ 10 браняваных транспартных сродкаў для аховы мяжы (раней Украіна атрымала 85 такіх сродкаў). І 120 мабільных ацяпляльных сістэм (раней Украіна атрымала 48 такіх сістэм).

Паведамляецца, што ў перыяд з 1 студзеня 2022 года да 9 студзеня 2023 года Нямеччына перадала Украіне вайсковай маёмасці на агульную суму 2 млрд. 245 млн. 722 тыс. 401 еўраў.

Паводле паведамлення, чакаецца, што Нямеччына перадасць Украіне 40 баявых машын пяхоты MARDER з боепрыпасамі і сістэму супрацьпаветранай абароны PATRIOT з ракетамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках