20 траўня 2024, панядзелак, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы адмовіліся рамантаваць цягнік для БЧ

8
У Польшчы адмовіліся рамантаваць цягнік для БЧ

Праз вайну ва Украіне.

Польскі канцэрн адмовіўся рамантаваць дызель-цягнік для Беларускай чыгункі, паведамляе тэлеграм-канал "Эканоміка Беларусі". Летась ён атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні ў выніку сутыкнення на пераездзе з прычэпам з гноем.

Згаданы дызель-цягнік быў выраблены PESA Быдгашч дзесяць гадоў таму. Менавіта да яго і звярнулася Беларуская чыгунка. Аднак польскі бок спаслаўся на агрэсію Расеі супраць Украіны і тое, што Беларусь - хаўрусніца РФ, а таксама на рэжым заходніх санкцый.

Магчыма, згадваецца аварыя, у якую патрапіў дызель-цягнік у сакавіку 2022-га ў Пухавіцкім раёне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках