11 траўня 2024, Субота, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO: Вайсковае камандаванне Украіны тактычна і практычна пераўзыходзіць свайго апанента

NATO: Вайсковае камандаванне Украіны тактычна і практычна пераўзыходзіць свайго апанента
РОБ БАЎЭР

Аб гэтым заявіў кіраўнік Вайсковага камітэта NATO адмірал Роб Баўэр.

Украінскае вайсковае камандаванне ў практычнай і тактычнай дасканаласці камандзіраў пераўзыходзіць іх апанента.

Пра гэта заявіў кіраўнік Вайсковага камітэта NATO адмірал Роб Баўэр, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-канферэнцыю аб выніках пасяджэння Вайсковага камітэта NATO.

Ён зазначыў, што камітэт NATO прысвяціў спецыяльную сесію сітуацыі ва Украіне і вакол яе. Падчас пасяджэння ваенны прадстаўнік Украіны Сяргей Салкуцан выклаў стратэгічныя задачы Украіны і расказаў аб неабходнай для дасягнення такіх мэт падтрымцы.

«Начальнікі штабоў пацвердзілі непахісную падтрымку Украіны і аддалі даніну павагі ваеннаму камандаванню Украіны за практычную і тактычную дасканаласць, з якой яно штораз пераўзыходзіць свайго апанента», - распавёў адмірал.

Ён адзначыў, што сустрэчу вайсковых кіраўнікоў NATO прысвяцілі ўмацаванню калектыўнай абароны Альянсу, паколькі вайна Расеі супраць Украіны значыць пачатак новай эры для глабальнай бяспекі.

«NATO будзе падтрымліваць Украіну так доўга, як гэта будзе патрэбна. Мы бачым волю да супраціву ва ўсім украінскім грамадстве. Мы вучымся ў іх гэтаму. Мы ўсе павінны вучыцца гэтаму. Таму што ў новую эру калектыўнай абароны павінны дабіцца, каб нашы краіны былі заўсёды гатовыя рэагаваць на нечаканае», - падкрэсліў Бауэр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках