9 траўня 2024, Чацвер, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін выклікае пагарду, як на Захадзе, так і ў Расеі»

15
«Пуцін выклікае пагарду, як на Захадзе, так і ў Расеі»

Нішто так не аслабляе дыктатара, як ваенныя паразы.

Аўтар расейскага выдання «Важныя гісторыі» Раман Анін у інтэрв'ю nv.ua распавёў пра ўсеагульную пагарду да Пуціна, які, паводле ягоных слоў, «стаў слабым дыктатарам».

«Нішто так не аслабляе дыктатара, як вайсковыя паразы, а іх сёлета ў Расеі была вялікая колькасць; як старэнне, а Уладзіміру Пуціну сёлета споўнілася 70 гадоў; як усеагульная пагарда. Усеагульная пагарда сфармавалася канчаткова менавіта сёлета, калі браць краіны Захаду», - заявіў Анін.

Журналіст адзначыў, што Пуцін з пачатку вайны працягвае пагражаць, «як яны сатруць Амерыку ў ядзерны попел», а «Захад на яго глядзіць вокладкай Charlie Hebdo, на якой ён намаляваны бабуінам з маленечкім, прабачце, стручком, над ядзернай кнопкай».

Паводле ягоных слоў, пагарда да Пуціна пачынае фармавацца і ўнутры РФ, нават сярод ягоных былых саюзнікаў.

«Паглядзіце, як пра яго гавораць сёння тыя, каго прынята называць патрыётамі. Гэта велізарная маса людзей - ад Стралкова да людзей, якія ваююць на перадавой, добраахвотнікі з Расеі. Іх жа таксама шмат», - сказаў Анін.

Журналіст таксама паведаміў, што яго выданне размаўляе з расейскімі салдатамі і «сярод іх не было ніводнага, хто б добра ставіўся да Пуціна».

«Ён стаў зусім пагарджаным чалавекам, слабым дыктатарам. І, вядома ж, асяроддзе, разумеючы гэта, будзе рабіць спробы ўзяць уладу ў свае рукі», - падсумаваў ён.

Са звестак выдання Washington Post, Пуцін «адчувае страту сваіх сяброў», а сярод расейскай эліты растуць пытанні наконт тактыкі Пуціна ў 2023 годзе пасля серыі зневажальных вайсковых адступленняў гэтай восенню.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках