14 траўня 2024, aўторак, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намесніка начальніка Лунінецкай міліцыі панізілі ў інспектары

12
Намесніка начальніка Лунінецкай міліцыі панізілі ў інспектары
ПАВЕЛ ПАЎЛОВІЧ

Павел Паўловіч, быўшы намеснікам, пераследаваў журналістаў.

Намесніка начальніка Лунінецкай міліцыі падпалкоўніка Паўла Паўловіча панізілі ў інспектары і перавялі служыць у суседні Пінскі раён, піша «Медыя-Палессе».

Выданне нагадвае, што менавіта Паўловіч пераследаваў журналістаў пасля публікацыі аб збіванні таксіста ў Лунінцы. Таксіст зрабіў заўвагу п'яным пасажырам аб іх непрымальных паводзінах. У адказ яны яго жорстка збілі. Мужчына, які пагражаў таксісту "закапаць" яго, выявіўся мясцовым крымінальным "аўтарытэтам". Са слоў таксіста, міліцыянты, якія прыехалі на месца, не адправілі хуліганаў на медычны агляд.

Публікацыю на сайце "Медыя-Палессе" ў міліцыі прынялі за шкоду для аўтарытэту і распачалі супраць выдання судовы працэс. Маўляў, публікацыя «выклікае сумнеў у неабароненасці ад злачынных замахаў, здольная выклікаць рост сацыяльнай неабароненасці, недавер да органаў унутраных спраў». У выніку сайт аштрафавалі за распаўсюджванне забароненай у СМІ інфармацыі.

Цяпер падпалкоўнік Паўловіч, піша выданне, абараняе гонар міліцыі як просты інспектар. Прычына такой пастановы не паведамляецца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках