29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зорка фільма «Гардэмарыны» выправіўся на вайну з Украінай

67
Зорка фільма «Гардэмарыны» выправіўся на вайну з Украінай

Акцёр апублікаваў свае фота ў кепцы з літарай «z» на фоне ваеннай тэхнікі РФ.

56-гадовы расейскі акцёр Міхаіл Мамаеў падзяліўся ў сваім блогу кадрамі са зброяй на фоне ваеннай тэхнікі. Расейскія СМІ паведамляюць, што ён з'ехаў на фронт. Падрабязнасці ягонага знаходжання ў зоне баявых дзеянняў не паведамляюцца.

На фота акцёр пазуе ў кепцы з літарай «z», якую акупанты выкарыстоўваюць як сімвал сваёй «спецаперацыі» – так прапагандысты называюць крыважэрную вайну і забойствы мірных украінскіх грамадзянаў.

На фатаграфіі таксама можна разгледзець ваенную тэхніку РФ з аналагічнай сімволікай, і вайскоўцаў РФ. Мамаеў закрыў ім твары стыкерамі з выявай сабакі.

Хто такі Міхаіл Мамаеў

Савецкі і расейскі акцёр родам з Масквы. За ягонымі плячыма шмат роляў, аднак адна з'яўляецца знакавай – гэта фільм «Гардэмарыны», дзе Мамаеў сыграў Мікіту Аленева.

У адкрытых крыніцах ёсць інфармацыя, што Мамаеў яшчэ са школьных гадоў марыў быць вайскоўцам – бачыў сваю будучыню ў якасці выведніка. Для гэтага займаўся фізічнай падрыхтоўкай, аднак у старэйшых класах прыярытэты змяніліся, і ён надумаў звязаць сваё жыццё з творчасцю.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках