5 траўня 2024, Нядзеля, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя прадукты, якія падаўжаюць маладосць

9
Названыя прадукты, якія падаўжаюць маладосць

Яны ёсць у кожным доме.

Экспэрты пералічылі дзесяць папулярных і багатых на карысныя рэчывы прадуктаў харчавання, якія дапамогуць захаваць прыгажосць і маладосць скуры, а таксама адчуваць сябе больш бадзёра.

Дыетолаг Кара Ландау рэкамендуе есці бульбу, бо ў ёй змяшчаецца ўстойлівы крухмал, які прадухіляе адклад тлушчу на жываце, паведамляе Fox News.

«Устойлівы крухмал не пераварваецца, праходзячы праз страўнікава-кішачны тракт. Замест гэтага ён ферментуецца карыснымі бактэрыямі, якія жывуць у кішэчніку. У працэсе ферментацыі выдзяляюцца пабочныя прадукты, якія паляпшаюць рэакцыю арганізма на інсулін, што дапамагае прадухіліць адклад тлушчу ў вобласці жывата», - сказала Ландау.

Акрамя гэтага, яна рэкамендуе ўжываць няспелыя бананы. Яны багатыя на ўстойлівы крухмал.

Дыетолаг Кайлі Іванір раіць есці артышокі.

«Галоўныя антыаксіданты і фітанутрыенты ў артышоках – гэта кверцэцін, рутазід, галавая кіслата і цынарын. Яны неабходныя для таго, каб нашы клеткі заставаліся здаровымі і поўнымі жыцця», - адзначыла Іванір.

Таксама экспэртка ў харчаванні рэкамендуе ўвесці ў рацыён гранат, бо ён змяшчае вялікую колькасць вітаміну С, які спрыяе выпрацоўцы калагену, а таксама мноства антыаксідантаў, у тым ліку флаваноіды і антацыяны. А гэтыя пажыўныя рэчывы дапамагаюць засцерагчы клеткі арганізма ад стрэсу.

Маладосць падаўжаюць кефір, квашаная капуста, фасоля, парасткі брокалі, чарніцы і ялавічная печань.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках