17 траўня 2024, Пятніца, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нью-Ёрку высадзілі сотні сланечнікаў у падтрымку Украіны

5
У Нью-Ёрку высадзілі сотні сланечнікаў у падтрымку Украіны

Фатафакт.

У амэрыканскім Нью-Ёрку на плошчы Флашэрон Паблік з'явілася градка з больш як 300 сланечнікаў у падтрымку Украіны. Пра гэта паведамляе міністэрства замежных спраў Украіны ў Twitter 22 студзеня.

Адзначаецца, што колькасць кветак азначае колькасць дзён, на працягу якіх ва Украіне ідзе поўнамаштабная вайна.

Арганізатары - кампанія «Аб'яднай Украіну» - паведамілі, што акцыя праходзіла з 19 да 22 студзеня. Яны падкрэслілі, што сланечнік з'яўляецца нацыянальнай кветкай Украіны.

"Наведнікаў запрашаюць сфатаграфавацца на фоне саду сланечнікаў і падзяліцца імі ў сацыяльных сетках з дапамогай #UnifyUkraine, а таксама выказаць падтрымку мільёнам перамешчаных уцекачоў і тым, хто застаўся дома, каб змагацца за свабоду", - гаворыцца ў паведамленні.

Карыстальнікі дзеляцца фота і відэа ў сацыяльных сетках.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках