20 красавiка 2024, Субота, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, у якой вобласці Беларусі кошты прадуктаў вышэйшыя за іншыя

5
Стала вядома, у якой вобласці Беларусі кошты прадуктаў вышэйшыя за іншыя

Журналісты параўналі кошт прадуктаў у рэгіёнах.

Кошты прадуктаў харчавання - тэма актуальная для беларусаў. Тым больш, што летась жыхары краіны адчулі на сабе значнае падаражанне многіх тавараў. Журналісты myfin.by пастанавілі праманіторыць кошты прадуктаў у рэгіянальным разрэзе і даведаліся, дзе даражэйшая мясная прадукцыя, малочная і агародніна, а таксама ў якой вобласці кошты прадуктаў ніжэйшыя за іншыя па краіне. Для аналізу ўзяты апошнія звесткі аб сярэдніх раздробных коштах за снежань 2022 года.

Гародніна даражэйшая ў Менску, бананы – у Гомелі

Як паказаў аналіз цэн, агародніна даражэй за ўсё каштуе ў Менску, бо ў чатырох пазіцыях (буракі, капуста, бульба, памідоры свежыя) цэны ў снежні мінулага года тут былі вышэйшыя, чым у іншых рэгіёнах. А вось самая танная гародніна на Віцебшчыне: тут менш, чым у іншых рэгіёнах, каштуюць буракі, морква, агуркі і капуста.

Што да садавіны, у коштах цытрусавых (апельсіны, лімоны, мандарыны) і яблыкі ў лідарах Менск, а вось вінаград самы дарагі ў Берасцейскай вобласці (6,49 руб), бананы - у Гомельскай (5,17 руб).

Сітуацыя з малочнымі прадуктамі выглядае так: малако і сыр цвёрды самы дарагі ў Магілёўскай вобласці (1,89 руб і 24,93 руб адпаведна), смятана і яйкі курыныя самыя дарагія ў Менску (7,22 і 3,09 руб адпаведна), тварог тлусты даражэйшы ў Гарадзенскай вобласці (9,95 руб), кефір - на Віцебшчыне (1,83 руб).

Самая дарагая рыба прадаецца ў сталіцы (рыба жывая - 11,10 руб і рыба марожаная (філе і разробленая) - 13,73 руб) і Гарадзенскай вобласці (рыба марожаная непадзеленая - 7,87 руб, селядзец салёны - 8,83 руб, рыба вэнджаная і салёная далікатэсная - 65,90 руб). Найбольш бюджэтную рыбу беларусы змогуць знайсці ў Берасцейскай вобласці. Так, напрыклад, за 1 кг жывой рыбы тут трэба будзе заплаціць 7,02 руб (у Менску на 4 рублі даражэй). Самую дарагую ікру прадавалі ў снежні ў сталіцы (ікра ласасёвых - 198,03 руб), самую танную - у Гарадзенскай вобласці (154,13 руб).

Па танныя каўбасы і куры - на Берасцейшчыну

Пераходзім да мясной прадукцыі. Тут відавочна па-за канкурэнцыяй Менск. Так, у сталіцы самыя высокія кошты:

ялавічыны бескасцёвай – 21,98 руб;

сала і грудзінкі - 20,15 руб;

бужаніны і вяндліны – 17,49 руб;

каўбасы сыравэнджанай і сыравяленай – 26,22 руб;

сасісак і сардэлек – 11,58 руб;

паштэту і зэльцу - 6,98 руб.

У Гарадзенскай вобласці самая дарагая свініна без косткі - 13,53 руб, на Гомельшчыне куры - 6,11 руб.

Тым, хто часта ездзіць на Берасцейшчыну, рэкамендуем зазірнуць у прадуктовыя крамы. Тут вы знойдзеце самую танную ў краіне каўбасу сыравэнджаную і сыравяленую (23,79 руб), каўбасу вараную вышэйшага гатунку (9,07 руб), вяндліну і бужаніну (14,91 руб), сала з грудзінкай (13,64 руб), ялавічыну без костак (15,92 руб) і курэй (5,41 руб).

Хлеба-булачныя вырабы. Самы дарагі хлеб жытні беларусы змогуць знайсці ў Берасцейскай і Магілёўскай абласцях, самы танны - у Менскай. Мука пшанічная самая дарагая ў Гомельскай вобласці, а самая танная ў Менску. Сухары, сушкі, абаранкі самыя дарагія прадаюць у Менскай вобласці, а самыя танныя - у Берасцейскай.

Кава, гарбата: дзе купляем?

Па алкагольных напоях па шэрагу пазіцый лідаруе Менская вобласць. На Меншчыне самыя дарагія ў краіне гарэлка (25,22 руб) і шампанскае (16,49 руб). У сваю чаргу самы дарагі каньяк у Менску (49,46 руб), а піва - у Гарадзенскай вобласці (5,27 руб).

Самую танную гарэлку набываюць гарадзенцы, самае таннае шампанскае і каньяк - жыхары Берасця.

Самую дарагую растваральную каву і чорную гарбату п'юць жыхары Менскай вобласці, а самыя бюджэтныя - менчукі.

Розніца ў кошце на здобу і абеды - важкая

Адзначым, што па многіх пазіцыях рэгіянальныя адрозненні ў цэнах зусім нязначныя, але ёсць і такія, дзе розніца вельмі сур'ёзная.

Так, напрыклад, розніца ў кошце кавы растваральнай паміж Менскай вобласцю і сталіцай дасягае 32 адсоткі, вырабаў булачных здобных з мукі вышэйшага гатунку паміж Гарадзенскай і Берасцейскай вобласцю - 60 адсоткаў, ягад паміж Меншчынай і Гомельскай вобласцю - 67 адсоткаў.

Шчыра кажучы, здзівіла розніца паміж коштамі на Берасцейшчыне і Гарадзеншчыне на заказны абед у рэстарацыях і кавярнях з чатырох страў на аднаго чалавека. Калі жыхар Гарадзенскай вобласці, паабедаўшы, пакіне ў кавярні ўсяго 10,93 руб, то берасцеец - цэлых 21,48 руб, гэта значыць, розніца - удвая.

Вынікі

У прынцыпе зусім нядзіўна, што, як паказаў праведзены намі аналіз коштаў, Менск выявіўся самым дарагім горадам у Беларусі. Па 50 са 142 пазіцый, у якіх мы праводзілі параўнанне, у беларускай сталіцы самыя высокія кошты.

Тым не менш, што цікава, па асобных групах тавараў у горадзе самыя нізкія кошты ў краіне. Так, у сталіцу можна ехаць па грэчку, рагу і набор са свініны, рыбныя кансэрвы (акрамя далікатэсных), сухія малочныя сумесі для дзіцячага харчавання, масла, каўбасу ліверную, тварог тлусты і тварожныя дэсерты.

Другім па дарагоўлі рэгіёнам у краіне сталася Магілёўская вобласць. Тут па 22 пазіцыях самыя высокія кошты.

А вось самы бюджэтны рэгіён у частцы нізкага кошту прадуктаў харчавання, як выявіў наш аналіз, гэта Берасцейская вобласць. Тут па 34 пунктах самыя нізкія кошты.

Вось цэны некаторых прадуктаў харчавання ў снежні 2022 года (у рублях за кілаграм, літр, дзесяціну):

БрестскаяВитебскаяГомельскаяГроднен.МинскМинскаяМогилев.
Картофель 0,97 0,93 0,88 0,94 1,03 0,98 0,87
Свекла 0,90 0,84 0,93 0,86 1,01 0,84 0,87
Морковь 0,98 0,85 1,02 0,94 1,00 0,92 1,01
Пельмени 7,05 8,00 9,05 8,26 9,52 9,23 8,51
Сметана 6,63 6,45 6,17 6,62 7,22 6,33 6,74
Молоко 1,72 1,79 1,79 1,71 1,75 1,79 1,89
Яйца 3,00 2,93 2,89 2,83 3,09 3,04 2,85
Рыба живая 7,02 7,89 7,40 7,59 11,10 8,45 10,43
Куры (цыплята) 5,41 5,94 6,11 6,09 5,64 5,75 5,92
Говядина бескостная 15,92 16,53 18,61 19,72 21,98 19,51 17,25
Свинина бескостная 14,45 13,55 14,85 15,84 13,53 14,19 15,47
Колбаса сырокопч. и сыровял. 23,79 25,03 25,08 25,74 26,22 26,02 24,56
Хлеб ржаной 2,87 2,64 2,44 2,81 2,52 2,28 2,87
Водка 18,46 18,39 18,41 18,02 18,13 25,22 21,98
Коньяк 40,22 44,29 47,40 44,25 49,46 42,34 46,90

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках