Камандзір роты акупантаў Камандаў згарэў у танку ў Луганскай вобласці
14- 25.01.2023, 10:03
- 10,108

Байцы УСУ ліквідавалі афіцэра 4-й танкавай дывізіі РФ.
Стала вядома, што ва Украіне ў танку згарэў расейскі акупант Генадзь Камандаў.
Камандзір танкавай роты быў родам з сяла Вялікае Шамякіна ў Татарстане.
Расейскі захопнік быў ліквідаваны ва Украіне 13 студзеня ў раёне Акцябрскага ў Луганскай вобласці.
Пра гэта паведаміў OSINT-экспэрт Іраклі Камахідзэ ў сваім Telegram-канале.
Аўтар допісу адзначыў, што ліквідаваны акупант, як мяркуецца, служыў у 13-м танкавым палку 4-й танкавай дывізіі.
Камахідзэ «павіншаваў» маці камандзіра танкавай роты з труннымі, якія атрымае яна да 50-летняга юбілею.