25 красавiка 2024, Чацвер, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі біскуп пачаў выкладаць у Instagram відэа-пропаведзі

3
Беларускі біскуп пачаў выкладаць у Instagram відэа-пропаведзі
Аляксандр Яшэўскі

Пропаведзі гучаць па-беларуску, ёсць сурдапераклад.

Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы біскуп Аляксандр Яшэўскі на сваёй старонцы ў Instagram стаў публікаваць кароткія відэа, піша katolik.life.

Яны змяшчаюць каментарыі і разважанні да нядзельных літургічных чытанняў Божага Слова. Гамілія гучыць па-беларуску, але ёсць субтытры на расейскай мове, а таксама сурдапераклад для людзей з праблемамі слыху.

У Аляксандра Яшэўскага ўжо два такія відэа, апошняе — за 22 студзеня, 3-я радавая нядзеля. Старонка каталіцкага іерарха мае больш за 1,4 тысяч падпісантаў.

Епіскап Аляксандр Яшэўскі стаў першым сярод беларускіх іерархаў, які адкрыў старонку у сацыяльных сетках. Таксама ў Facebook прысутнічае Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках