5 траўня 2024, Нядзеля, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ затрымала калабаранта, які спрабаваў адкупіцца ад турмы

1
СБУ затрымала калабаранта, які спрабаваў адкупіцца ад турмы

Здраднік гандляваў нарабаванай маёмасцю ўкраінцаў.

Служба бяспекі Украіны затрымала памагатага расейскіх акупантаў, які спрабаваў адкупіцца ад крымінальнай адказнасці.

Пра гэта ў сераду, 25 студзеня, паведамілі ва ўстанове.

Калабарант – жыхар Снегіроўкі, які пасля акупацыі горада расейскім войскам стаў на бок захопнікаў, удзельнічаючы ў гандлі нарабаванай маёмасцю мясцовых жыхароў.

Падчас расследавання затрыманы прапанаваў следчаму СБУ грошы, каб той дапамог яму унікнуць пакарання.

«Пасля атрымання прапановы афіцэр украінскай спецслужбы адразу даклаў пра гэта свайму кіраўніцтву. Праваахоўнікі выкрылі фігуранта на спробе перадачы першай часткі неправамоцнай выгады», – паведамілі ва ўстанове.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках