27 красавiка 2024, Субота, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сейме Польшчы адчынілася выстава, прысвечаная Анджэю Пачобуту

У Сейме Польшчы адчынілася выстава, прысвечаная Анджэю Пачобуту
ФОТА З АФІЦЫЙНАГА САЙТА СЕЙМА РЭСПУБЛІКІ ПОЛЬШЧА

Фотафакт.

У Сейме Польшчы адчынілася выстава, прысвечаная палітвязню і аднаму з лідараў Звязу палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту. Яна называецца «Пераслед за польскасць».

Арганізатарка выставы, віцэ-спікерка Сейма Малгажата Гасеўска заявіла, што выстава з'яўляецца выказваннем салідарнасці з журналістам, зняволеным у турму рэжымам Лукашэнкі.

– Мы хочам нагадаць палякам, што Анджэй знаходзіцца ў зняволенні амаль два гады, што гэта не жарты. Яго там катуюць. Ва ўсякім разе мы бачылі ягоныя фатаграфіі з апошняга суда, вы можаце бачыць ягоны стан здароўя. Так працуе беларускі рэжым, які несправядліва саджае людзей у турмы, – сказала Малгажата Гасеўска.

Палітык нагадала, што толькі ў 2022 годзе беларускія ўлады пасадзілі ў турму больш за 7000 чалавек, гэта 17 арыштаў за дзень.

Анджэй Пачобут за кратамі ў Беларусі з сакавіка 2021-га, калі быў затрыманы разам з іншымі актывістамі польскай меншасці. Палітвязня судзяць у Гародні, працэс закрыты. Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках