29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн: ЗША дадуць Украіне 31 танк Abrams

22
Байдэн: ЗША дадуць Украіне 31 танк Abrams
ДЖО БАЙДЭН

Танкі дапамогуць Украіне правесці контрнаступ.

ЗША дадуць Украіне 31 танк M1 Abrams. Пра гэта паведаміў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн на брыфінгу 25 студзеня, трансляцыю вяла ўкраінская служба “Голас Амерыкі”.

Ён зазначыў, што Украіна хоча абараніць свае тэрыторыі і правесці контрнаступ.

"Сёння я абвяшчаю, што ЗША даюць 31 танк Abrams Украіне, бо гэта падтрымае магчымасць Украіны абараніць сваю тэрыторыю, дасягнуць сваіх стратэгічных мэтаў", – сказаў прэзідэнт ЗША.

Са слоў Байдэна, трэба, каб украінскія вайскоўцы “эфектыўна аперыравалі гэтымі танкамі на полі бою”.

"Таму мы пачнём навучанне як мага хутчэй", - сказаў прэзідэнт ЗША.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках